Асноўныя напрамкі даследаванняў:
- здароўе насельніцтва і асобных сацыяльных і ўзроставых груп,
- арганізацыя лячэбна-прафілактычнай дапамогі,
- рэпрадуктыўнае здароўе моладзі,
- якасць жыцця і здароўя падлеткаў,
- рэпрадуктыўнае і здароўезберагальныя паводзіны,
- гісторыя медыцыны Беларусі Х1Х-ХХ стст.,
- сацыялогія медыцыны: прадмет, метадалогія і сферы прымянення ў Рэспубліцы Беларусь.
Абаронены 4 доктарскія, 6 кандыдацкіх і 6 магістарскіх дысертацый. Апублікаваны каля 1,5 тыс. навуковых прац, у тым ліку больш за 20 манаграфій. Арганізавана і праведзена больш за 25 навуковых канферэнцый па грамадскім здароўі, гісторыі медыцыны, сястрынскай справе, праблемах медыцынскай адукацыі.
Выдадзена больш за 20 зборнікаў прац. Шэраг студэнцкіх навуковых работ ўдастоены дыпломаў і звання лаўрэата рэспубліканскага агляду-конкурсу.
У 2016 годзе да Дня беларускай навукі Сурмач М. Ю. была ўдастоена гонару атрымаць дыплом доктара навук з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі
Удзел у прафесійных супольнасцях
Супрацоўнікі кафедры выбіраліся ў органы кіравання Усесаюзнага і Беларускага таварыства гісторыі медыцыны і фармацыі, Беларускага грамадскага аб'яднання арганізатараў аховы здароўя, Беларускага і Гродзенскага грамадскага аб'яднання медыцынскіх сясцёр, Беларускага і Гродзенскага таварыстваў Чырвонага Крыжа, Гродзенскага таварыства аховы помнікаў.
Міжнароднае супрацоўніцтва ажыццяўляецца з Нацыянальным навукова-даследчым інстытутам грамадскага здароўя РАМН (Масква), Медыцынскім факультэтам Віленскага медыцынскага ўніверсітэта (Літва), Беластоцкай, Люблінскай, Вроцлаўскай, Познанскай медыцынскімі акадэміямі (Польшча), Варшаўскім універсітэтам, Расейскімі таварыствамі: сацыёлагаў, гісторыкаў медыцыны.