Адказная за правядзенне ідэалагічнай і выхаваўчай работы на кафедры анкалогіі – старшы выкладчык Г.І. Скерсь. Мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхаваўчай работы на кафедры анкалогіі праводзяцца ў вучэбны (у фармаце круглых сталоў, дэбатаў) і пазавучэбны час. Мерапрыемствы ў пазавучэбны час звязаны з выкананнем куратарскай працы (асістэнт кафедры Лазарэвіч М.І. з'яўляецца куратарам 5 і 6 груп 2 курса лячэбнага факультэта), а таксама з'яўляюцца неад'емнай часткай пасяджэнняў студэнцкага навуковага таварыства (кіраўнік – ст. выкладчык Лагун Ю. Я. з пачарговым удзелам усіх членаў прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры) і факультатыўных заняткаў 4-ага курса лячэбнага факультэта (ст. выкладчык Скерсь Г.І.).
Мэты: фарміраванне ў студэнтцкай моладзі асноватворных светапоглядных каштоўнасцей, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, палітычнай культуры, патрыятызму і грамадзянскасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі і асабістага ўкладу ў станаўленне дэмакратычнай дзяржавы;
фарміраванне навыкаў прафесійнай дзейнасці і навукова-даследчая праца ў студэнтаў медыцынскага універсітэта;
выхаванне маральных якасцяў і фарміраванне маральна-этычных каштоўнасцяў у студэнтаў у сферы медыцынскай дзейнасці;
развіццё і ўмацаванне грамадзянскай адказнасці ў супрацоўнікаў кафедры;
павышэнне значнасці здаровага ладу жыцця сярод студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.
Задачы:
інфармаванне студэнтаў, якія праходзяць навучанне на кафедры анкалогіі, па асноўных пытаннях ідэалагічнай і выхаваўчай накіраванасці;
фарміраванне здаровага ладу жыцця студэнтаў медыцынскага універсітэта шляхам шырокага асвятлення праблем алкагалізму, курэння і наркаманіі ў аспекце іх уплыву на развіццё анкалагічных захворванняў;
каардынацыя дзеянняў усіх удзельнікаў выхаваўчага працэсу, грамадскіх арганізацый, сям'і і саміх студэнтаў па забеспячэнні ўмоў для эфектыўнай ідэалагічнай і ідэйна-выхаваўчай работы ў ВНУ;
садзейнічанне ўсведамлення студэнтамі сацыяльнай значнасці сваёй будучай прафесіі, фарміраванні прафесійных інтарэсаў, пачуцці адказнасці за вынікі сваёй працы, імкнення павышаць уласную канкурэнтаздольнасць;
стымуляванне самаразвіцця студэнтаў, раскрыццё іх здольнасцяў у гуртковай дзейнасці; каардынацыя дзейнасці кафедры, структурных падраздзяленняў універсітэта і лячэбна-прафілактычных устаноў, якія з'яўляюцца базамі кафедры.