Кафедра паталагічнай фізіялогіі імя Д.А.Маслакова
Адрас: Рэспубліка Беларусь, г.Гродна, 230023, вул. Вялікая Траецкая, 4, лабараторны корпус УА «ГДМУ»
Телэфоны: 60-86-07, 62-17-28 (загадчык кафедры)
Эл. пошта: mne@grsmu.by , pathophyz@grsmu.by
Загадчык кафедры - Максімовіч Наталля Яўгенаўна
Калектыў кафедры паталагічнай фізіялогіі імя Д.А.Маслакова (2018 г.)
Ніжні шэраг, злева направа: лабарант Е.П. Якімовіч, асістэнт Л.I. Бонь, заг. кафедры, прафесар Н.Я. Максімовіч, дацэнт Э.I. Траян, лабарант Е.А. Бандарык.
Верхні шэраг, злева направа: асістэнт Т.І. Філістовіч, дацэнт І.К. Дрэмза, асістэнт Ю.Е. Развадоўскі, асістэнт А.В. Заерка, старшы выкладчык А.В. Лялевіч, дацэнт М.М. Хадасоўскі.
Кафедра паталагічнай фізіялогіі ім. Д.А. Маслакова забяспечвае ажыццяўленне адукацыйнай, навуковай, а таксама вучэбна-метадычнай работы па вучэбных дысцыплінах «паталагічная фізіялогія» для спецыяльнасцяў «лячэбная справа», у тым ліку на англійскай мове навучання, «педыятрыя», «медыка-псіхалагічная справа», «медыка-дыягнастычнае справа», а таксама па спецыяльнасці «паталогія» – для спецыяльнасці «сястрынская справа» і спецыяльнасці «паталагічная фізіялогія, фізіялогія» – для другой ступені адукацыі – магістратуры. Падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў праводзіцца праз аспірантуру, магістратуру і дактарантуру.
Асноўныя напрамкі дзейнасці кафедры:
1.Вывучэнне ішэмічных і рэперфузійных пашкоджанняў галаўнога мозгу і печані ва ўмовах дысфункцыі эндатэлю, ізаляванай аварыэктамii, халестэрынавай нагрузкі, халестэрынавай нагрузкі ў спалучэнні з аварыэктамiяй.
2.Карыгiраванне ішэмічных і рэперфузiйных пашкоджанняў галаўнога мозгу шляхам прымянення атыаксiдантаў, якія ўключаюць ω-3 поліненасычаныя тоўстыя кіслоты рыбінага тлушчу і льнянога алею.
3.Даследаванне эфектаў мелатаніну на кіслародтранспартную функцыю крыві і прааксідантна-антыаксідантны стан гепатацытаў пры транзістарнай ішэміі печані.
4.Карэкцыя парушэнняў біяэнергетыкі галаўнога мозгу з дапамогай бiярэгуляторнага комплексу, які ўключае тыямін, дыгiдракверцэцiн, ацэцілцыстэін і бурштынавую кіслату.
5.Даследаванне морфа-функцыянальных змяненняў у галаўным мозгу, печані, эндатэліі сасудаў і брушной поласці пры іх паталогіі цыркуляторнага і запаленчага генезу.