Ідэалагічная і выхаваўчая работа
Супрацоўнікі кафедры прымаюць актыўны ўдзел у спартыўным і культурным жыцці ўніверсітэта. У 2016 – 2017 годзе кафедра заняла другое месца ў агульнаўніверсітэцкай спартакіядзе «Здароўе». Кафедра займаецца ідэйна – выхаваўчай працай, актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, якія праводзяцца універсітэтам, штогод супрацоўнікі з'яўляюцца куратарамі студэнцкіх груп.
План ідэалагічнай і выхаваўчай
работы кафедры паталагічнай фізіялогіі імя Д.А.Маслакова на 2018/2019 навучальны год.
1. Азнаямленне студэнтаў з гісторыяй кафедры.
2. Удзел у агульнадзяржаўных і гарадскіх мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўным святам РБ.
3. Удзел у мерапрыемствах, звязаных з патрыятычным выхаваннем студэнцкай моладзі.
4. Правядзенне інфармацыйных гадзін грамадзянска – патрыятычнай накіраванасці .
5. Уцягванне студэнтаў у працу СНО і да ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых прац .
6. Сістэматычнае азнаямленне студэнтаў з актуальнымі пытаннямі ўнутранай і знешняй палітыкі беларускай дзяржавы.
7. Правядзенне інфармацыйных гадзін духоўна – маральнай тэматыкі.
8. Прапаганда каштоўнасцяў шлюбу і сям'і.
9. Правядзенне інфармацыйна-асветніцкай работы па фарміраванні ў студэнцкай моладзі навыкаў самазахавальных паводзін.
10. Азнаямленне аб правах і абавязках студэнтаў, з Кодэксам карпаратыўнай культуры студэнта УА " ГрГМУ і Статутам універсітэта.
11. Прапаганда здаровага ладу жыцця ў студэнцкім асяроддзі.
12.Правядзенне мерапрыемстваў па прафілактыцы СНІД, інфекцыйных захворванняў, а таксама папярэджанні п'янства і алкагалізму, наркаманіі, тытунекурэння.
13. Прыцягненне студэнтаў да заняткаў спортам і ўдзелу спартыўна - масавых мерапрыемствах.
14. Удзел супрацоўнікаў у спартакіядзе «Здароўе».