Кафедра псіхіятрыі і наркалогіі ажыццяўляе: вучэбна-метадычную, навуковую, клінічную, выхаваўчую і грамадскую працу.
На кафедры выкладаецца 11 дысцыплін для ўсіх спецыяльнасцяў універсітэта, у тым ліку на англійскай мове. Для спецыяльнасці 1-79 01 05 "Медыка-псіхалагічная справа" кафедра з'яўляецца галоўнай.
На кафедры выконваецца навукова-даследчая праца па тэме «Новыя падыходы ў дыягностыцы і лячэнні хранічных псіхічных расстройстваў» па наступных напрамках: ацэнка дыменсiянальнай структуры псіхапаталагічных праяў і тэрапеўтычных эфектаў пры шызафрэніі; даследаванне біялагічных і псіхасацыяльных фактараў, якія ўплываюць на псіхічнае здароўе жанчын; клініка-гентычныя аспекты расстройстваў аўтыстычнага спектру.
Меню падраздзела
Мы используем Cookie, чтобы обеспечить удобство работы с нашим сайтом.