Кафедра псіхіятрыі і наркалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута была створана ў лістападзе 1962 года.
Першым загадчыкам кафедры быў доктар медыцынскіх навук, прафесар Уладзімір Іосіфавіч Акерман, выпускнік медыцынскага факультэта Парыжскага ўніверсітэта, які адкрыў першую старонку гісторыі кафедры, далей –дацэнт Генадзь Аляксеевіч Обухаў, асістэнт Аляксей Фёдаравіч Скугарэўскi.
Назва кафедры ў розныя гады змянялася: 1962-2002 гг. - кафедра псіхіятрыі, 2002-2009 гг – - кафедра псіхіятрыі з курсам агульнай псіхалогіі, з 2009 года і па цяперашні час-кафедра псіхіятрыі і наркалогіі.
У сувязі з адкрыццём у 1958 годзе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута для выкладання дысцыпліны "Псіхіятрыя" ў лістападзе 1962 года была арганізавана кафедра псіхіятрыі. Першай клінічнай базай кафедры стала АПБ "Баяры" Гродзенскага раёна. А праз чатыры гады кафедра пераехала ў Гродзенскую абласную клінічную псіхіятрычную бальніцу, якая адкрылася ў будынку сярэднявечнага жаночага манастыра ў цэнтры горада. З 2002 года кафедра псіхіятрыі і наркалогіі размяшчаецца на тэрыторыі Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра "Псіхіятрыя-наркалогія".