Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Псіхалогіі і педагогікі Прафесарска-выкладчыцкі састаў
Кеўляк-Дамброўская Люцына Эдвардаўна Старшы выкладчык
тэлефон: + 375-152-44-68-31
Характарыстыка:

У 1995 г. з адзнакай скончыла Гродзенскае дзяржаўнае медыцынскае вучылішча.

У 2002 г. скончыла педыятрычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Урач - інтэрн ДУАЗ «Дзіцячая паліклініка № 1 г. Гродна».

У 2006 годзе з адзнакай скончыла Універсітэт педагогікі і псіхалогіі па спецыяльнасці «Культуразнаўчая педагогіка» (г. Беласток, РП). Дыплом настрыфікаваны ў РІВШ (РБ).

У гэтым жа годзе абараніла магістарскую дысертацыю «Механізмы і прычыны пакарання 9-цігадовых дзяцей у сем'ях г. Гродна».

З 2009 па 2013 гг. праходзіла навучанне ў дактарантуры педагагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта (РП).

19 сакавіка 2013 г. абараніла дысертацыю на тэму: «Рэпетытарства vs школа: аналіз пазашкольных формаў падрыхтоўкі да іспытаў».

11 чэрвеня 2013 г. атрымала дыплом і ступень доктара навук (PhD).

Аўтар 30 публікацый.

У цяперашні час займае пасаду выкладчыка кафедры псіхалогіі і педагогікі.

Назад