Алімпіяда па беларускай мове
28 трауня 2021 — 13:25

Ужо стала добрай традыцыяй на кафедры рускай і беларускай моў заканчваць навучальны семестр алімпіядай па беларускай мове. Гэтым разам якасцю сваіх ведаў паспрачаліся студэнты педыятрычнага і медыка-псіхалагічнага факультэтаў. Прыемна адзначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсантаў.
Ну а пераможцамі сталі наступныя першакурснікі:
1 месца – Гуцэвіч Лізавета (4 гр. МПФ);
2 месца – Міцкевіч Ганна (9 гр. ПФ);
3 месца – Лагун Настасся (3 гр. МПФ).
Віншуем!