Музей беларускай этнаграфіі
04 трауня 2022 — 12:12

У Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ўрачыста адчыніў свае дзверы Музей беларускай этнаграфіі.
Гэта адзіны музей падобнага тыпу ў медыцынскіх вну Беларусі.
Музей налічвае 283 экспанаты ад каменнага века да сярэдзіны мінулага стагоддзя. Прылады сялянскай працы, адзенне і абутак, посуд, школьныя падручнікі і грашовыя адзінкі – экспазіцыя музея дазваляе кожнаму наведвальніку дакрануцца да гісторыі беларускага народа, адчуць подых сівой даўніны.
Стваральнікам і кіраўніком музея з’яўляецца Варанец Віктар Іванавіч.
Музей запрашае ў госці ўсіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй.