Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Рускай і беларускай моў

На кафедры рускай і беларускай моў выкладаюцца дысцыпліны: «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» (для студэнтаў 1 курса лячэбнага, педыятрычнага, медыка-дыягнастычнага і медыка-псіхалагічнага факультэтаў), «Руская мова як замежная» (для студэнтаў 1-3 курсаў факультэта замежных навучэнцаў). Акрамя таго, на кафедры распрацаваны факультатывы «Руская мова ў сферы прафесійнай камунікацыі» (факультатыў), «Руская мова. Камунікатыўны аспект» (факультатыў).

Навучальны працэс будуецца на аснове тыпавых праграм па прадметах і рабочых варыянтаў навучальных праграм, распрацаваных па кожным прадмеце для кожнага факультэта, курса, семестра.

На кафедры планамерна вядзецца праца па падрыхтоўцы і абнаўленні вучэбных выданняў.

Штогод праводзяцца алімпіяды па рускай мове (для замежных студэнтаў) і беларускай мове (для беларускіх) студэнтаў. Пераможцы ўніверсітэцкай алімпіяды па рускай мове прымаюць удзел у рэгіянальных і рэспубліканскіх алімпіядах.

Кафедра рускай і беларускай моў з'яўляецца членам Беларускага грамадскага аб'яднання выкладчыкаў рускай мовы як замежнай і прымае актыўны ўдзел у яго працы: канферэнцыях, семінарах, падрыхтоўцы тыпавых вучэбных праграм і інш.

Электронныя вучэбна-метадычныя комплексы (ЭВМК) па беларускай мове:

Беларуская мова. Прафесійная лексіка

1 курс ЛФ: http://edu.grsmu.by/course/view.php?id=433

1 курс МПФ:  http://edu.grsmu.by/course/view.php?id=435

1 курс МДФ:  http://edu.grsmu.by/course/view.php?id=434

1 курс ПФ: http://edu.grsmu.by/course/view.php?id=436

МДФ (медыцынскія сёстры з вышэйшай адукацыяй): http://edu.grsmu.by/course/view.php?id=563


Графiк адпрацовак прапушчаных заняткаў па прадмеце "Беларуская мова. Прафесійная лексіка" на I семестр 2024-2025 навучальнага года