Універсітэт Структура ўніверсітэта Кафедры Сацыяльна-гуманітарных навук

У адпаведнасці з канцэпцыяй аптымізацыі зместу, структуры і аб'ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі на кафедры сацыяльна-гуманітарных навук выкладаюцца дысцыпліны:

  • Гісторыя беларускай дзяржаўнасці
  • Сучасная палітэканомія
  • Сацыялогія
  • Культуралогія
  • Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)
  • Філасофія
  • Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю

Для лепшага засваення навучальнага матэрыялу выкладчыкі кафедры стварылі ЭВМК і апублікавалі навучальныя дапаможнікі па гэтых дысцыплінах для ўсіх факультэтаў. Навучальны працэс вядзецца ў адпаведнасці з тыпавымі, рабочымі вучэбнымі планамі і праграмамі па спецыяльнасцях І ступені адукацыі. Навучанне на кафедры накіравана на фарміраванне светапогляду асобы, устойлівых уяўленняў аб напрамках развіцця свету, беларускага грамадства і дзяржавы. Вывучэнне гэтых дысцыплін садзейнічае станаўленню актыўнай грамадзянскай і патрыятычнай пазіцыі студэнтаў, разуменню сутнасці сацыяльных, эканамічных і палітычных з'яў і працэсаў.

Таксама на кафедры праводзяцца заняткі для саіскальнікаў па курсе "Філасофія і метадалогія навукі".