Чарнякевіч Ірына Сафронаўна
Характарыстыка:
1996 г. - скончыла гістарычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. 1996-1998 гг. - асістэнт-стажор, асістэнт кафедры культуралогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. 1998-2004 гг. - аспірантка аддзела этналогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К.Крапівы НАН Беларусі. 2004–2005 гг. - выкладчык кафедры археалогіі і этналогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы. 2005–2007 гг. - малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік аддзела народнай творчасці Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. 2006 г. - кандыдат гістарычных навук ("Гісторыка-этнаграфічнае раянаванне вясельнай абраднасці Беларускага Палесся"). 2007-2016 - выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук ГрДМУ 2016 - ц/ч - старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук. Выкладае філасофію, гісторыю культуры Беларусі, біямедыцынскую этыку. Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню цывілізацыйных змен на Беларускім Палессі ў канцы XIX – пачатку ХХI стагоддзяў, трансфармацыі традыцыйнай культуры Беларускага Палесся, гісторыі развіцця медыцыны Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд.
Дасягненні:
Аўтар 80 навуковых прац. Аўтар электронных вучэбна-метадычных комплексаў на рускай мове «Філасофія» (у сааўтарстве з Сявенка Ю.С.) і «Біямедыцынская этыка» (у сааўтарстве з Сявенка Ю.С.), дапаможніка “”Гісторыя культуры Беларусі”.