Сіткевіч Сяргей Анатольевіч
Характарыстыка:
1998 г. - з адзнакай скончыў аддзяленне гісторыі і замежных моў факультэта гісторыі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. 1998–2000 гг. - выкладчык французскай мовы Гродзенскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума. 1998-2002 гг. - аспірант кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ ім. Я.Купалы. 2002 г. - кандыдат гістарычных навук ("Польскае падполле на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі (1939-1954): гістарыяграфія праблемы"). 2004 г. - дацэнт. 2000–2005 гг. - старшы выкладчык, загадчык кафедры, дэкан, намеснік дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце Гродзенскага філіяла Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава. 2005–2007 гг. - дацэнт кафедры гуманітарных навук Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. 2007 г. - ц/ч - загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук ГрДМУ. 2007 - ц/ч - старшыня навукова-метадычнага савета па сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах і ваенна-патрыятычнаму выхаванню студэнтаў ГрДМУ.
Дасягненні:
Навуковыя інтарэсы звязаны з ваеннай гісторыяй Беларусі, гісторыяй і гістарыяграфіяй Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн. Аўтар каля 130 навуковых прац. Адзін з аўтараў і навуковых рэдактараў манаграфіі "Польскае падполле на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі ў 1939-1954 гг." (2004 г.), навукова-папулярнага выдання "Гісторыя Гродна ў пытаннях і адказах" (2013 г.).