Кафедра выкладае дысцыпліну “Фізічная культура” на лячэбным, педыятрычным, медыка-дыягнастычным і медыка-псіхалагічным факультэтах, а таксама факультатыўныя дысцыпліны “Фізічная культура” на факультэце замежных навучэнцаў, “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” і “Асновы здаровага ладу жыцця” на лячэбным факультэце. Таксама кафедра ажыццяўляе фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу сярод студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэту.