Кафедра выкладае вучэбную дысцыпліну “Фізічная культура” на лячэбным, педыятрычным, медыка-псіхалагічным, медыка-дыягнастычным факультэтах. А таксама факультатыўную дысцыпліну “Фізічная культура” на факультэце замежных навучэнцаў. Ажыццяўляе фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу сярод студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.
Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – удасканаленне навучальнага працэсу па фізічным выхаванні студэнтаў, паляпшэнне фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў ВНУ, фізічнае развіццё і стан здароўя студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.