Кафедра фтызіяпульманалогіі была арганізавана ў 1961 годзе як курс сухотаў у складзе кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб. З таго часу яе назва некалькі разоў змянялася:
1961 г. – курс сухотаў кафедры факультэцкай тэрапіі.
1969 г. – курс фтызіятрыі.
1988 г. – курс фтызіятрыі кафедры інфекцыйных хвароб.
1990 г. – кафедра фтызіятрыі.
2002 г. – кафедра фтызіятрыі з курсам профпаталогіі.
2011 г. – кафедра фтызіяпульманалогіі.
Першым загадчыкам курса і кафедры – з 1961 па 2002 год быў І.С.Гельберг, з 2002 года па сакавік 2013 г. – С.Б.Вольф. З сакавіка 2013 г. загадчык кафедры – А.М.Алекса.
Выкладчыкамі кафедры працавалі: С.Л. Раманюк, М.М. Жаровіна, Ф.К. Цішкевіч, М.І. Алекса, У.С. Аўласенка, Н.І. Урублеўская, Д.В. Шаўчук, Л.М. Зянькоў, А.В. Чалая, Н.В. Навумава.
У цяперашні час на кафедры працуюць: А.М. Алекса, С.Б. Вольф, С.М. Дзямідзік, В.М. Магілявец, Ю.А. Шэйфер, А.В. Цівунчык, Я.З. Арцукевіч. Спецыялісты кафедры – Т.А. Тупоўская, В.Ю. Іванова.
Першы будынак кафедры знаходзіўся на вуліцы Свярдлова, 3. У цяперашні час базай кафедры з’яўляюцца:
УАЗ “Гродзенскі абласны клінічны цэнтр “Фтызіятрыя”, БЛК, 55, Гродна;
УАЗ “ГКБ №3”, БЛК, 59,Гродна;
УАЗ “ГОКБ” 6 корпус, БЛК, 52,Гродна.