Асноўнай мэтай дзейнасці аддзела аспірантуры і дактарантуры з’яўляецца забеспячэнне адпаведных умоў падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ва ўніверсітэце адпаведна асноўных прынцыпаў няспыннай адукацыі і запатрабаванняў рынку працы.
Асноўныя функцыі і задачы аддзела:
- Арганізацыя працэсу падрыхтоўкі навуковых працаўнікоў вышэйшай кваліфікацыі на I и II ступенях пасляўніверсітэцкай адукацыі.
- Распрацоўка планаў прыёму аспірантаў і дактарантаў па спецыяльнасцях у адпаведнасці з патрабаваннямі ўніверсітэта ў навуковых кадрах.
- Забеспячэнне эфектыўнай падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі, запатрабаваных на рынку працы, у тым ліку выкананне плану прыёму, а таксама своечасовых абарон дысертацый аспірантамі і дактарантамі.
- Арганізацыя і каардынацыя навукова-даследчай працы аспірантаў і дактарантаў.
- Ажыццяўленне кантролю, уліку, аналізу і ацэнкі стану падрыхтоўкі працаўнікоў вышэйшай навуковай кваліфікацыі ва ўніверсітэце па выніках атэстацыі.
- Падрыхтоўка навуковых працаўнікоў на І ступені пасляўніверсітэцкай адукацыі ў форме саіскальніцтва з мэтай здачы кандыдацкіх экзаменаў і кандыдацкіх залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах.
- Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне дзейнасці атэстацыйнай камісіі, Дзяржаўнай атэстацыйнай камісіі, навукова-тэхнічнага савета, камітэта па біямедыцынскай этыцы, рэдакцыйна-выдавецкага савета, камісіі па прыёму і накіраванню на працу аспірантаў, а таксама арганізацыя экспертызы матэрыялаў, падрыхтаваных да публікацыі.
- Арганізацыйная работа па планаванні, рэгістрацыі навуковых тэм кафедр і супрацоўнікаў, справаздачнасці па навукова-даследчых працах, ажыццяўляемых за кошт сродкаў універсітэта, а таксама па ўнутранай экспертызе завершаных навукова-даследчых прац.
- Інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне працэсу ўкаранення распрацовак універсітэта ў практыку аховы здароўя і вучэбны працэс.
- Арганізацыйная работа па штогадовым падвядзенні вынікаў навуковай працы ва ўніверсітэце (рэйтынг).
- Рэалізацыя функцый, вызначаных патрабаваннямі дакументаў Сістэмы менеджменту якасці, Сістэмы кіравання аховай працы.
Меню падраздзела