Асноўнымі накірункамі працы планава-эканамічнага аддзела з’яўляюцца:
- арганізацыя работы па эканамічным планаванні ва Універсітэце, накіраванаму на рацыянальнае выкарыстанне працоўных, матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, выяўленне рэзерваў і забеспячэнне эфектыўнай дзейнасці Універсітэта;
- фарміраванне цэнавай палітыкі Універсітэта, распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні сістэмы цэнаўтварэння;
- фарміраванне штатнага раскладу, усталяванне тарыфікацыі пасад і аплаты працы ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі;
- ажыццяўленне бягучага кантролю за мэтавым і рацыянальным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў і сродкаў ад дзейнасці, што прыносіць прыбытак;
- складанне каштарысаў расходаў і прыбыткаў па бюджэтнай, пазабюджэтнай дзейнасці Універсітэта;
- падрыхтоўка і своечасовае прадстаўленне справаздачы і іншай інфармацыі ў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і іншыя арганізацыі, якія адносяцца да кампетэнцыі Аддзела;
- арганізацыя комплекснага эканамічнага аналізу дзейнасці Універсітэта і падрыхтоўка прапаноў па паляпшэнні фінансавага становішча;
- метадычнае забеспячэнне эканамічных пытанняў.
Меню падраздзела