Аддзел міжнародных сувязей з'яўляецца структурным падраздзяленнем установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт".
Асноўнымі задачамі аддзела міжнародных сувязей з'яўляюцца:
• арганізацыя і каардынацыя ўсіх формаў міжнароднага супрацоўніцтва ўніверсітэта;
• устанаўленне ўзаемавыгадных кантактаў з міжнароднымі арганізацыямі, установамі, асацыяцыямі і аб'яднаннямі;
• запрашэнне замежных спецыялістаў, прыёмы замежных дэлегацый;
• арганізацыйнае, інфармацыйна-метадычнае і кансультацыйнае забеспячэнне міжнароднага міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва ў структурных падраздзяленнях універсітэта;
• аказанне садзейнічання ў вырашэнні візавых пытанняў супрацоўнікам і навучэнцам універсітэта, а таксама замежным спецыялістам.