Універсітэт Структура ўніверсітэта Факультэты Медыка-дыягнастычны

Інфармацыя аб факультэце

Медыка-дыягнастычны факультэт праводзіць адукацыйную дзейнасць у рамках дзвюх спецыяльнасцяў:

1 - 79 01 04 "Медыка-дыягнастычная справа" Кваліфікацыя "ўрач". Тэрмін навучання - 5 гадоў. Вочная форма навучання;

1 – 79 01 06 “Сястрынская справа” Кваліфікацыя “Медыцынская сястра”. Тэрмін навучання - 5 гадоў. Завочная форма навучання.

 

"Медыка-дыягнастычная справа"

Што ж будзе чакаць студэнтаў на нашым факультэце? Студэнт праходзіць складаны, але ў той жа час, захапляльны шлях па дарозе ведаў, асвойваючы мноства новых, яшчэ невядомых яму навучальных дысцыплін. Навучанне праводзіцца на клінічных базах універсітэта пры ўдзеле кваліфікаваных спецыялістаў. У працэсе навучання вялікая роля адводзіцца самастойнай рабоце студэнтаў, авалоданню практычнымі навыкамі, правільнай інтэрпрэтацыі атрыманых вынікаў.

На факультэце ёсць магчымасць адкрыць і прымножыць свае таленты ў спорце, мастацкай самадзейнасці і многіх іншых сферах дзейнасці.

"Сястрынская справа"

На спецыяльнасць "Сястрынская справа" прымаюцца толькі асобы, якія скончылі ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасцях профілю адукацыі "Ахова здароўя" пры ўмове работы па спецыяльнасці.

Падрыхтоўка спецыяліста прадугледжвае фарміраванне пэўных прафесійных кампетэнцый, якія ўключаюць веды і ўменні па прафілактыцы захворванняў і паляпшэнні здароўя насельніцтва; дыягностыцы захворванняў і рэабілітацыі пацыентаў; планаванне, арганізацыя і кіраванне аказаннем медыцынскай дапамогі насельніцтву ва ўстановах і арганізацыях аховы здароўя і інш.