Універсітэт Структура ўніверсітэта Факультэты Медыка-псiхалагiчны Склад дэканата

Бойка Святлана Леанідаўна

Бойка Святлана Леанідаўна Дэкан
Тэлефон: +375 (152) 44-67-34 email:
Характарыстыка:

Бойка Святлана Леанідаўна, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.

Урач-псіхіятр-нарколаг першай кваліфікацыйнай катэгорыі.

2007 г. – з адзнакай скончыла медыка-псіхалагічны факультэт УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" (ГрДМУ).

2007 – 2008 гг. – інтэрнатура па псіхіятрыі (УАЗ ГАКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія»).

2008 г. – урач-псіхіятр дыспансернага псіхіятрычнага аддзялення для дарослых УАЗ ГАКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія».

2008 – 2011 гг. – аспірант кафедры псіхіятрыі і наркалогіі ГрДМУ.

З 2008 г. - выкладчык-стажор кафедры псіхіятрыі і наркалогіі, з 2009 г. - асістэнт.

2011 г. – абарона кандыдацкай дысертацыі «Клініка-нейравізуалізацыйныя супастаўленні ў дыферэнцыяльнай дыягностыцы сасудзістай дэменцыі і хваробы Альцгеймера» (14.01.06 – псіхіятрыя).

2012 - 2020 гг. – загадчык кафедры псіхалогіі і педагогікі ГрДМУ.

2014 г. – прысвоена вучонае званне дацэнта.

З 2020 г. – ц/ч – дэкан медыка-псіхалагічнага факультэта ГрДМУ.

З 2021 г. – ц/ч – дацэнт кафедры псіхіятрыі і наркалогіі ГрДМУ.

Аказвае лячэбную і кансультатыўную дапамогу на клінічнай базе ўстановы аховы здароўя "Гродзенскі абласны клінічны цэнтр "Псіхіятрыя-наркалогія" (жаночае псіхіятрычнае аддзяленне, аддзяленне рэабілітацыі залежнасцяў, дзённы стацыянар).

 

Дасягненні:

Апублікавана больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных работ, атрыманы 2 патэнты на вынаходніцтвы. Тры навучальныя дапаможнікі выдадзены з грыфам вучэбна-метадычнага аб'яднання па медыцынскай і фармацэўтычнай адукацыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, два з іх на англійскай мове.

Бойка С.Л. вядзе актыўную навукова-даследчую дзейнасць у праблемным полі сацыялогіі медыцыны, грамадскага здароўя і аховы здароўя. За апошнія пяць гадоў выйшлі ў друк 30 артыкулаў у часопісах, якія ўваходзяць у пералік ВАК, манаграфіі "Арганізацыйная культура і сацыяльная адказнасць у ахове здароўя" (2019), "Імідж аховы здароўя: фарміраванне і метадалогія ацэнкі" (2020),

"Прафесійныя псіхалагічныя рызыкі і сацыяльны менеджмент у ахове здароўя" (2022).

Навуковыя даследаванні падтрыманы грантамі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (2019-2021 гг.), у 2021 годзе - Грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне аховы здароўя.

Трохразовы пераможца конкурсаў навуковых прац, якія праводзяцца ФДБНУ "Навуковы цэнтр псіхічнага здароўя" і Расійскім таварыствам псіхіятраў (2010, 2011, 2018 гг.).

2007, 2011, 2020 - лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2020 годзе ўдастоена Ганаровай граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Сертыфікаваны эксперт Незалежнага агенцтва акрэдытацыі і рэйтынгу (IAAR) (Рэспубліка Казахстан, г. Нурсултан), 2021, 2022.

Удзельнік праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі Эразмус КА2 "Вызначэнне мэт і інструментаў экспертнай ацэнкі для медыцынскай адукацыі (аховы здароўя)" ад 27.07.2020 №2/20/001096.

Павышэнне кваліфікацыі:

• БелМАПА (2011),

• Адкрыты медыцынскі інстытут, Аўстрыя (2012),

• Клініка «CHARITE», Германія (2013),

• ГрДМУ (2016, 2021),

• ФДБУ «Цэнтр судовай і сацыяльнай псіхіятрыі імя В.П.Сербскага», Расійская Федэрацыя (2017).

• Інстытут дзяржаўнай службы Рэспублікі Беларусь (2019)

• РІВШ (2021) «Універсітэт 4.0. Лічбавая трансфармацыя»

• БДУ (2021) «Т'ютарскае суправаджэнне навучэнцаў ва ўстанове адукацыі»

• Незалежнае агенцтва акрэдытацыі і рэйтынгу - IAAR, Казахстан (2022)

• БелПраектКансалтынг (2022).

 

Назад