Універсітэт Структура ўніверсітэта Факультэты Медыка-псiхалагiчны Склад дэканата

Кухарчык Юлія Віктараўна

Кухарчык Юлія Віктараўна Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце
Тэлефон: +375-152-431621 email:
Характарыстыка:

У 2009 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Лячэбная справа».

З 2009 па 2010 год праходзіла інтэрнатуру па спецыяльнасці "Акушэрства і гінекалогія" на базе УАЗ "Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр".

У 2010 годзе працавала ўрачом акушэрам-гінеколагам радзільнага аддзялення ўстановы аховы здароўя "Ваўкавыская цэнтральная раённая бальніца".

З 2010 па 2013 гады - аспірант кафедры акушэрства і гінекалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

З 2013 па 2017 гады - асістэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт".

У 2017 г. урач-акушэр-гінеколаг аддзялення экстранай і планава-кансультатыўнай дапамогі УАЗ "Гродзенская абласная клінічная бальніца".

З 2017 года па цяперашні час - дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт".

З 2014 па 2017 гады - загадчык вучэбнай часткі кафедры, упаўнаважаны па сістэме менеджменту якасці.

З 2017 года - адказны за навукова-даследчую працу кафедры.

 

Дасягненні:

Кандыдацкая дысертацыя на тэму: «Невыношванне цяжарнасці ранніх тэрмінаў: патагенетычныя аспекты, карэкцыя і прафілактыка» (2014 год).

Урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Аперыруючы акушэр-гінеколаг, анколаг-хірург (з 2016 года).

Адказны выканаўца галіновай навукова-тэхнічнай праграмы: «Распрацаваць і ўкараніць метад медыцынскай прафілактыкі невыношвання цяжарнасці ў жанчын са спалучанай гінекалагічнай паталогіяй: эндаметрыёз і міёма маткі ў рэпрадуктыўным узросце» (2020-2024гг.) і навукова-даследчага праекта: «Распрацаваць спосаб карэкцыі мікранутрыеннай недастатковасці і мікрабіяцэнозу похвы ў цяжарных жанчын на аснове выкарыстання сухога малочнага прадукту "Беллакт Мама +" (2020-2021гг.).

Аўтар больш за 190 навуковых прац, 1 манаграфіі, 5 інструкцый па ваыкарыстанні МАЗ РБ, 3 патэнтаў на вынаходніцтвы, 20 укараненняў.

Член Савета маладых вучоных і Савета медыка-псіхалагічнага факультэта.

Пераможца гарадской выставы-прэзентацыі Рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта "100 ідэй для Беларусі" (2020г.)

З 1 верасня 2022 года намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце медыка-псіхалагічнага факультэта

Павышэнне кваліфікацыі і стажыроўкі:

• БелМАПА, 2009 г. «Антэ- і інтранатальная ахова плода з асновамі ўльтрагукавой дыягностыкі»

• БелМАПА, 2009 г. «Аператыўнае акушэрства і гінекалогія з асновамі эндаскапіі»

• БелМАПА, 2014 г. «Антэ- і інтранатальная ахова плода і асновы кольпаскапіі»

• БелМАПА, 2016 г. перападрыхтоўка на ўзроўні вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «агкахірургія», кваліфікацыя «Урач-анколаг-хірург»

• РІВШ, 2017 г. «Педагагічнае майстэрства выкладчыка: інавацыйны падыход»

• ФДБНУ «НДІ АГіР ім. Д.О.Ота», г.Санкт-Пецярбург (Расія) 2017г. «Выбраныя пытанні аператыўнай лапараскапіі і гістэраскапіі»

• БелМАПА, 2018 г. «Парушэнне менструальнай і дзетароднай функцый. Эндаскапічныя метады дыягностыкі і лячэння»

• БелМАПА, 2020 г. «Амбулаторная эстэтычная хірургія і гінекалогія»

Вядзе кансультатыўны прыём у прафесарскім кансультатыўным цэнтры ў г. Гродна (эстэтычная гінекалогія; дыягностыка і лячэнне парушэнняў менструальнага цыкла ў рэпрадуктыўным узросце і клімактэрычным перыядзе; дыягностыка і лячэнне вагінальных інфекцый; лячэнне міёмы маткі (у тым ліку аператыўна лячэнне); аспірацыйная біяпсія з поласці маткі; увядзенне і выдаленне ВМС; кансультаванне пры абцяжараным акушэрскім анамнезе, у т.л. пры невыношванні, неразвіцці цяжарнасці ў анамнезе).

Членства ў навуковых, клінічных і іншых арганізацыях:

• член Беларускай Асацыяцыі акушэраў-гінеколагаў;

• член Беларускага медыцынскага грамадскага аб'яднання "Рэпрадуктыўнае здароўе";

Узнагароды:

• Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2016 год);

• Ганаровая грамата рэктарата Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (2017 год).

 

Назад