Універсітэт Структура ўніверсітэта Кіраўніцтва
Магілявец Эдуард Уладзіслававіч Прарэктар па лячэбнай рабоце
+375 152 44-27-96
Характарыстыка:

1998 г. - быў залічаны ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут без іспытаў (прызёр Рэспубліканскіх алімпіяд па біялогіі ў 9-11 класах).

2004 г. - з адзнакай скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці "Лячэбная справа".

З 2001 г. па 2004 г. з'яўляўся стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Праходзіў практыку ў Медыцынскай акадэміі г. Вроцлава, Польшча.

2004–2005 гг. - стажыроўка ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы па спецыяльнасці "Хірургія". Далей працаваў загадчыкам прыёмнага аддзялення, урачом-хірургам ДУ "Салігорскае ТМА" Мінскай вобласці.

У 2005 годзе паступіў у аспірантуру па спецыяльнасці "Хірургія" ва УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт", якую скончыў у 2008 г. На выдатна здаў кандыдацкія экзамены. За час навучання ў аспірантуры атрымліваў стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці 14.00.27 – хірургія «Удасканаленне методыкі лапараскапічнай халецыстэктаміі пры хранічным калькулёзным халецыстыце».

17.10.2008 г. была прысвоена вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук.

2006–2012 гг. - асістэнт кафедры агульнай хірургіі.

2012-2013 гг. - асістэнт першай кафедры хірургічных хвароб.

2012-2015 гг. - дацэнт першай кафедры хірургічных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

2015-2022 гг. - загадчык першай кафедры хірургічных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

2022 г. - прысвоена вучоная ступень доктара навук.

З 19 снежня 2022 г. - прарэктар па лячэбнай частцы Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Валодае англійскай мовай, праводзіць практычныя заняткі і чытае лекцыі на англійскай мове для студэнтаў факультэта замежных навучэнцаў.

 

Дасягненні:

З'яўляецца лаўрэатам прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2011 года імя акадэміка Н.Ф. Купрыевіча.

Прайшоў курсы павышэння кваліфікацыі:

1. «Хірургія» (БелМАПА, 2004 г.);

2. «Хірургія сасудаў і чэраўная хірургія» (БелМАПА, 2009 г.)

3. «Экстраная хірургія і партальная гіпертэнзія» (Расійскі навуковы цэнтр хірургіі імя акадэміка Б.В. Пятроўскага РАМН, 2009 г.)

4. «Інавацыйная адукацыя і сістэма кіравання якасцю ў ВНУ» (РІВШ, 2010 г.)

5. «Хірургія печані» (БелМАПА, 2011 г.)

6. «Трансплантацыя печані, ныркі і хірургія печані, жоўцевыводных праток і падстраўнікавай залозы», стажыроўка ў вочнай форме ў РНПЦ «Трансплантацыі органаў і тканак» на працоўным месцы ўрача-хірурга (2011 г.)

7. «Трансплантацыя органаў і тканак», стажыроўка ў вочнай форме ў РНПЦ «Трансплантацыі органаў і тканак» на працоўным месцы ўрача-хірурга, 2012 г. (асвоіў метады, тэхналогію, элементы, хірургічныя аспекты і посттрансплантацыйнае вядзенне хворых пасля трансплантацыі нырак).

8. Стажыроўка ў вочнай форме ў клініцы Агульнай, вісцаральнай і трансплантацыйнай хірургіі Цэнтра хірургічнай медыцыны Шарыце, г. Берлін, Германія, 2012 г.;

9. «Анкахірургія» (Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі, 2012 г.)

10. Стажыроўкі ў г. Берліне (2014, 2015 гг.)

З 2009 па 2011 г. прайшоў навучанне ў школе рэзерву кадраў пры УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

2009–2015 гг. - працаваў сакратаром дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі.

У 2007 годзе прысвоена другая, у 2011 - першая, у 2014 - вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя ўрача-хірурга.

Апублікавана 143 навуковыя працы, атрымана 10 патэнтаў Рэспублікі Беларусь на вынаходства, аформлена 7 заявак на выдачу патэнта на вынаходства. Выдадзены 78 пасведчанняў на рацыяналізатарскія прапановы, 51 акт аб укараненні вынікаў навуковых даследаванняў у лячэбную практыку, 35 у навуковую дзейнасць, 32 у навучальны працэс, з'яўляецца сааўтарам практыкума па агульнай хірургіі для студэнтаў медыка-дыягнастычнага факультэта; зборніка тэстаў па хірургіі для студэнтаў 5 курса лячэбнага факультэта і факультэта замежных навучэнцаў; практыкума для студэнтаў 4 і 5 курсаў лячэбнага факультэта "Хірургічныя хваробы".

Студэнцкія навуковыя працы пад кіраўніцтвам Магіляўца Э.У. адзначаны дыпломамі студэнцкіх канферэнцый, катэгорыямі на рэспубліканскім конкурсе.

Валодае сучаснымі метадамі выканання як адкрытых, так і малаінвазіўных хірургічных умяшанняў на органах грудной клеткі і брушнай поласці.

03.02.2013 г. на базе Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы ажыццявіў першую ў Гродзенскай вобласці трансплантацыю ныркі.

19.12.2014 г. на базе Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь выканаў лапараскапічную дэваскулярызацыя страўніка і брушной часткі стрававода з апаратнай транссекцыяй стрававода.

Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь лапараскапічна выдаліў эпідэрмоідную кісту сляпой кішкі.

Ініцыяваў укараненне ў Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы 10.03.2015 транс'югулярнага портасістэмнага шунтавання пры ўнутрыпячоначнай партальнай гіпертэнзіі (TIPS)

Сфера навуковых інтарэсаў - хірургія партальнай гіпертэнзіі, трансплантацыя органаў, лапараскапічная хірургія.

 

Назад