Сістэма менеджменту якасці – інструмент паляпшэння дзейнасці ВНУ, які ўяўляе з сябе сукупнасць арганізацыйнай структуры, методык, працэсаў і рэсурсаў, неабходных для кіравання якасцю і забеспячэння якасці.
Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” – першы з медыцынскіх універсітэтаў Рэспублікі Беларусь, у якім была ўкаранёна і сертыфікавана сістэма менеджменту якасці, што адпавядае патрабаванням ISO 9001 у нацыянальнай (СТБ ISO 9001-2009) і нямецкай (DIN EN ISO 9001:2008) сістэмах.
Адпаведна гэтых Сертыфікатаў, СМК распаўсюджваецца на:
- праектаванне, распрацоўку і прадстаўленне паслуг па падрыхтоўцы кадраў на першай ступені вышэйшай адукацыі;
- магістраў на другой ступені вышэйшай адукацыі;
- навуковых работнікаў вышэйшай квуаліфікацыі;
- перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кадраў;
- правядзенне выхаваўчай работы;
- ажыццяўленне міжнароднай, навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці.
У 2018 годзе ўніверсітэт паспяхова прайшоў рэсертыфікацыйны аўдыт сістэмы менеджменту якасці на адпаведнасць патрабаванням ISO 9001 у нацыянальнай (СТБ ISO 9001-2015) і нямецкай (DIN EN ISO 9001:2015) сістэмах.
За ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай аснове выпуску канкурэнтназдольнай прадукцыі і паслуг Гродзенскаму медыцынскаму ўніверсітэту ўручана прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 года.
У 2016 годзе ўстанова адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” пацвердзіла званне Лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №171 ад 01.03.2017 зацверджана рашэнне Камісіі па прысуджэнні Прэміі
Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2016 года (пратакол №07/15пр ад 26.01.2017).
2 сакавіка 2018 года ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” на 77-м пасяджэнні Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаў прысуджана прэмія Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2017 года за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг.