Кафедра прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта заснавана ў 1960 годзе. Першым загадчыкам кафедры быў прафесар М. І. Шварц (1960-1963), з 1963 па 1986г.г. узначальваў кафедру прафесар Г.В. Кулагай, з 1986 па 2012 - прафесар Ліс М.А., а з сакавіка 2012 года па цяперашні час - дацэнт Пранько Т.П.
З 1963 па 1986г.г. адбывалася фарміраванне складу кафедры. У гэты перыяд на кафедры асаблівая ўвага надавалася развіццю і ўдасканаленню вучэбна-выхаваўчай працы са студэнтамі, метадычна правільнай пастаноўцы педагагічнага працэсу, адпрацоўцы студэнтамі практычных навыкаў. Былі выдадзены метадычныя рэкамендацыі, навучальныя дапаможнікі і іншыя распрацоўкі па ўсіх праграмных пытаннях прапедэўтыкі ўнутраных хвароб. Большасць публікацый гэтых гадоў таксама была прысвечана менавіта методыцы выкладання.
З 1986 па 2012 гады калектыў кафедры захаваў і працягнуў традыцыі па дакладнай арганізацыі педагагічнага працэсу. Выкладанне стала праводзіцца не толькі на лячэбным, але і на педыятрычным, медыка-псіхалагічным і медыка-дыягнастычным факультэтах, факультэце замежных навучэнцаў, у субардынатуры. Супрацоўнікамі кафедры былі распрацаваны і зацверджаны праграмы па прапедэўтыкі ўнутраных хвароб і асновам догляду хворых на ўсіх вышэй згаданых факультэтах.
З 2012 супрацоўнікамі кафедры сталі актыўна ўкараняцца ў навучальны працэс інавацыйныя методыкі і формы навучання, накіраваныя на развіццё вучэбна-пазнавальнай і камунікатыўнай кампетэнтнасць студэнтаў (метады групавых камунікацый з выкарыстаннем форуму, on-line тэставанне), стала функцыянаваць група «Прапедэўтыка ўнутраных хвароб» ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте”. Знятыя відэаролікі па выкананні практычных навыкаў па прапедэўтыцы ўнутраных хвароб і асновам медыцынскага догляду. Абноўлена матэрыяльна-тэхнічная база кафедры.
За апошнія 10 гадоў супрацоўнікамі кафедры выдадзены 4 падручнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; 7 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў з грыфам ВМА, 13 навучальных дапаможнікаў без грыфа, з іх 5 на англійскай мове. Многія з падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў неаднаразова перавыдаваліся. У сістэме «Moodle» створаны 6 электронных вучэбна-метадычных комплексаў для студэнтаў 1-3 курсаў па прапедэўтыцы ўнутраных хвароб, асновах медыцынскага догляду, па вытворчай медсястрынскай практыцы для студэнтаў усіх факультэтаў, у тым ліку для факультэта замежных навучэнцаў з англійскай мовай навучання.