КАФЕДРА ТРАЎМАТАЛОГІІ, АРТАПЕДЫІ І ВАЕННА-ПАЛЯВОЙ ХІРУРГІІ
230027 г. Гродна, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 115
Тэл. 8(0152) 68-19-53, 8(0152) 68-19-69, факс (0-152) 68-19-65
e-mail: mail@bsmpgrodno.by, travmatology@grsmu.by
Загадчык кафедры - Багдановіч Ігар Пятровіч
Супрацоўнікі кафедры з’яўляюцца куратарамі, а таксама займаюцца дыягностыкай і лячэннем пацыентаў у трох траўматалагічных аддзяленнях УАЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна», траўматалагічным адзяленні для дзяцей УАЗ «Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца».
Тры нашыя супрацоўнікі з’яўляюцца кансультантамі ў Прафесарскім кансультатыўным цэнтры, штогод па выніках прыема пацыентаў кафедра ўваходзіць у топ-10 найлепшых.
Адзін супрацоўнік з’яўляецца Галоўным пазаштатным спецыялістам галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама. Пастаянна аказваецца высокакваліфікаваная дапамога дарослым і дзецям Гродзенскай вобласці.
Супрацоўнікі кафедры траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі распрацоўваюць і ўкараняюць ў хірургічную практыку найноўшыя методыкі, якія забяспечваюць аказанне артапеда-траўматалагічнай дапамогі на самым высокім узроўні.