Конкурс эсэ, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы
"МОВА МАЯ БЕЛАРУСКАЯ"
Літаратурны клуб "Катарсіс" Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта запрашае студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў ГрДМУ прыняць удзел у конкурсе эсэ, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.
На конкурс прымаюцца празаічныя і вершаваныя творы на беларускай мове памерам не больш за 2000 знакаў без прабелаў. Тэматычнае поле:
1. Роля беларускай мовы ў жыцці чалавека.
2. Беларуская мова – дзяржаўная мова Рэспублікі Беларусь.
3. Гістарычныя шляхі беларускай мовы.
4. "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі".
Эсэ дасылаць да 17.02.2024 на адрас: katarsis@grsmu.by з адзнакай "На конкурс эсэ". Пераможцы будуць урачыста ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі 21.02.2024 пад час напісання агульнанацыянальнай дыктоўкі.