Пресс-центр Новости

80 гадоў Вялікай Перамогі: франтавы дзённік. Успаміны супрацоўніцы ГрДМУ Валянціны Карпюк

14 апреля 2025 — 12:24

Сёння спаўняецца 105 год з дня нараджэння нашага земляка, беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка, які ўнёс свой уклад у Вялікую Перамогу.

Аляксей Нічыпаравіч Карпюк (1920 – 1992) у гады вайны ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. Падчас адной з дыверсій на чыгунцы быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а затым у канцлагер Штутгоф.

У 1943 годзе ён уцёк з лагера і працягнуў змагацца з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, узначаліў партызанскі атрад на Гродзеншчыне.

У 1944-1945 гадах Аляксей Карпюк служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі.

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі супрацоўнікі бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта падрыхтавалі відэаролік «Аляксей Карпюк. Франтавы дзённік». 

Успамінамі пра бацьку падзялілася яго дачка - Валянціна Карпюк, якая працавала ў нашым універсітэце, была загадчыцай кафедры псіхіятрыі і наркалогіі.

Запрашаем да прагляду!

Назад