Пресс-центр Новости

Адкрытая анлайн-лекцыя прафесара МДЛУ Сяргея Яўгенавіча Новікава «Малавядомыя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны»

24 октября 2024 — 11:11

У рамках праграмы сеткавага ўзаемадзеяння па ініцыятыве кафедры сацыяльна-гуманітарных навук 23 кастрычніка прайшла адкрытая анлайн-лекцыя прафесара кафедры гісторыі і сацыяльных навук Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Новікава Сяргея Яўгенавіча «Малавядомыя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» на якой прысутнічалі студэнты 1 курса, а таксама загадчык і выкладчыкі кафедры сацыяльна-гуманітарных навук.

Прафесар закрануў такія праблемныя палі як кампаратыўны аналіз айчынных і нямецкіх дакументальных крыніц і гістарыяграфічных фактаў, баявыя дзеянні Чырвонай арміі і германскага вермахта летам 1941 года, наступствы нацысцкага эканамічнага генацыду на тэрыторыі Беларусі, сляды дзейнасці нямецкай «Sonderkommando 1005-Mitte» у Беларусі, лагер смерці Трасцянец у фокусе гістарычных фактаў і навуковых ацэнак.

 

Назад