Беларуская этнаграфія ў... педыятрыі
У сценах Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта пачала працаваць ІІ летняя навукова-адукацыйная школа “Роля педыятра ў пераадолені значных выклікаў часу” для студэнтаў медыцынскіх універсітэтаў Рэспублікі Беларусь.
Адметна, што ў першы ж дзень знаходжання ў Гродне праграма школы ўключыла наведванне музея беларускй этнаграфіі ГрДМУ. Пад час экскурсіі студэнты былі прыемна здзіўлены наяўнасцю ў медыцынскім універсітэце падобнай культурнай установы, з цікавасць праслухалі інфармацыю па гісторыі жыцця і побыту беларусаў заходняй часткі нашай краіны, агледзелі і пакраналі сваімі рукамі гістарычныя экспанаты, задалі шэраг пытанняў.
А напрыканцы мерапрыемства па ўжо добрай традыцыі старанна пацёрлі падсвечнік ХVІІ стагоддзя, што, паводле вядомай легенды ў Гродне, абавязкова прынясе дзень выканання любых іх імкненняў...