Дні беларускай мовы
24 февраля 2020 — 10:02
Паспяхова прайшлі ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта дні беларускай мовы.
Будучыя медыкі чыталі рэфераты на тэму “Мая малая радзіма”, сустракаліся з паэтамі і празаікамі літаратурнага клуба “Катарсіс”, пазнаёміліся з цікавай экспазіцыяй музея беларускай этнаграфіі ГрДМУ.
А 21 лютага, у Міжнародны Дзень роднай мовы, студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта напісалі дыктоўку па творы гродзенскага празаіка Аляксея Карпюка “Вершалінскі рай”.
Віктар Варанец