Госці з Барысава
Вучоба ў медыцынскім універсітэце - гэта не толькі штодзённыя аўдыторныя заняткі. Жыццё студэнта разнастайнае і цікавае, галоўнае - рацыянальна выкарыстоўваць час.
Менавіта гэтыя думкі былі выказаны абітурыентамі з Барысава, якія ў складзе пяцідзесяці чалавек прыехалі ў ГрДМУ ў рамках прафарыентацыйнай работы. Алена Пятроўна Пугач прапанавала гасцям, каб адным з этапаў іх знаёмства з універсітэтам стала наведванне музея беларускай этнаграфіі.
Школьнікі з цікавасцю пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, даведаліся пра валанцёрскі цэнтр “Cardis”, члены якога ўдзельнічалі ў стварэнні дадзенага музея, пра літаратурны клуб “Катарсіс”, чые пасяджэнні адбываюцца ў гэтым жа памяшканні. Таксама госці змаглі сфатаграфавацца на памяць на фоне розных экспанатаў музея. Было прыемна пачуць словы ўдзячнасці за арганізаваную экскурсію.
Кіраўнік музея беларускай этнаграфіі В.І.Варанец