Пресс-центр Новости

ГрДМУ далучыўся да рэспубліканскай дыктоўкі “Дзень народнага адзінства”

16 сентября 2024 — 12:45

Рэспубліканская дыктоўка, прымеркаваная да Дня народнага адзінства, як і іншыя ўсебеларускія акцыі, па добрай традыцыі атрымала значны водгук сярод моладзі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Удзел у дыктоўцы прынялі студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта.

Дыктарам рэспубліканскай дыктоўкі стала першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

– Шчыра вітаю вас з наступным Днём народнага адзінства! Сёння ўсіх нас яднае чароўная беларуская мова. Я спадзяюся, што наша дыктоўка пройдзе вельмі паспяхова, таму што Дзень народнага адзінства – гэта вялікае дзяржаунае свята, свята кожнага з нас, – казала, звяртаючыся да ўдзельнікаў дыктоўкі, Алена Стельмах.

Галоўны пасыл дыктоўкі заключаны ў тым, каб яшчэ раз пачуць родную мову, напісаць словы на ёй і ацаніць свае веды. Лепшыя работы удзельнікаў будуць адмечаны прызамі. У сённяшней акцыі ўдзел прыняў і першакурснік Мікіта. Малады чалавек адзначае, што такія мерапрыемствы не толькі з'ядноўваюць усіх, але дазваляюць атрымліваць асалоду ад прыгажосці роднай мовы. 

У Беларусі да Дня народнага адзінства прымеркавана вялікая колькасць грамадска-палітычных і патрыятычных мерапрыемстваў. Згодна з планам па інфармацыйнай і прававой асвеце першакурснікаў, шэраг мерапрыемстваў пройдзе і ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Матэрыял падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу

Фота: Таццяна Вялёнда, ГрДМУ

 

Назад