Х ЮБІЛЕЙНЫ ЛІТАРАТУРНЫ КОНКУРС “КАТАРСІСА”
Дваццаць чацвёртага сакавіка ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Х адкрытага літаратурнага конкурсу клуба “Катарсіс”.
На працягу пяці месяцаў прафесійныя пісьменнікі і аматары дасылалі свае вершы, апавяданні, п’есы практычна з усіх куткоў нашай Беларусі. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 56 аўтараў, з іх прыкладна палова прадстаўляла літаратурныя аб’яднанні і пісьменніцкія саюзы. Творы юбілейнага конкурса прыемна ўразілі высокім мастацкім узроўнем і шырокім жанравым дыяпазонам. Прафесійнаму журы было сапраўды складана вызначыць лепшых.
Дастаткова сказаць, што ў намінацыі “Паэзія” адразу 8 чалавек набралі роўную суму балаў і падзялілі трэцяе месца. Ну а пераможцай у намінацыі “Проза” стала пісьменніца, з Пінскага раёна Лазіцкая Галіна.
І асабліва прыемна адзначыць, што сярод пяцідзсяці прэтэндэнтаў на званне лаўрэата ў намінацыі “Паэзія” лепшым журы аднагалосна вызначыла студэнта 5 курса нашага ўніверсітэта, старасту клуба “Катарсіс” Мікіту Валько!
Пераможцы і прызёры конкурса атрымалі дыпломы і памятныя падарункі. Арганізатары конкурса выказваюць падзяку камітэту БРСМ у асобе Віктара Зарадзея за фундатарскую дапамогу ў набыцці каштоўных падарункаў для ўдзельнікаў.
Да сустрэчы ў новым конкурсе!
Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс” Віктар Варанец.