Пресс-центр Новости

“КАТАРСІС” У СТУДЭНТАЎ

14 октября 2020 — 10:45

Пераможцы  рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Аўтограф”, аўтары шматлікіх публікацый у часопісах, газетах, калектыўных зборніках, сябры літаратурнага клуба “Катарсіс” Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Мікіта Валько, Яўгенія Пратасеня, Макар Пашкевіч правялі шэраг творчых сустрэч са студэнтамі 1 курса лячэбнага і медыка-дыягнастычнага факультэтаў. Пад час імпрэз маладыя паэты і празаікі пазнаёмілі прысутных са сваімі творамі, расказалі пра творчыя планы, адказалі на шматлікія пытанні. Першакурснікі адзначылі цікавасць дадзеных сустрэч і выказалі задавальненне, што такія таленавітыя людзі навучаюцца менавіта ў нашым універсітэце.

                                                 Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс”,

сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў

В. І. Варанец

Назад