МУЗЕЙ БЕЛАРУСКАЙ ЭТНАГРАФІІ Ў “ЛіМе”
14 июля 2021 — 08:50
Усё большую вядомасць набывае музей беларускай этнаграфіі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.
За 2020 – 2021 навучальны год яго наведалі амаль 700 экскурсантаў з Гродна, Мінска, Барысава. Пра музей быў зняты і паказаны фільм на Гродзенскім тэлебачанні.
А днямі ў газеце творчай інтэлігенцыі Беларусі “Літаратура і мастацтва” з’явіўся чарговы артыкул пра наш музей, што, безумоўна, паспрыяе яго папулярызацыі ў краіне.
Вы яшчэ не былі ў музеі беларускай этнаграфіі? Тады чакаем вас і абяцаем добры настрой і пазітыўныя ўражанні.
Стваральнік і кіраўнік музея беларускай этнаграфіі В.І.Варанец