Пресс-центр Новости

НОВЫЯ ВЯРШЫНІ “КАТАРСІСА”

15 июня 2021 — 10:23

Падыходзіць да свайго завяршэння 2020-2021 навучальны год. Разам з ім завяршаецца і чарговы год у дзейнасці літаратурнага клуба “Катарсіс”.

Шмат было зроблена цікавага і карыснага сябрамі клуба за гэты час, і таму вельмі прыемна, што наша праца была станоўча ацэнена і іншымі. За плённую дзейнасць ганаровымі граматамі УА “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” узнагароджаны сам клуб, а таксама яго самыя актыўныя ўдзельнікі, лаўрэаты і прызёры Рэспубліканского літаратурнага конкурса для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў “Аўтограф”.

Таксама прыемна было атрымаць ліст падзякі ад кіраўніцтва Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я.Карскага за ўдзел у абласным свяце “Гарадзенскі кніжны літфэст”.

Між тым надыходзіць лета – самы добры час для літаратурнай дзейнасці маладых паэтаў і празаікаў. Плённай працы і творчага натхнення!

                                                                                   Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс” В.І.Варанец

Назад