Пресс-центр Новости

НОВЫЯ ВЯРШЫНІ “КАТАРСІСА”

28 января 2021 — 09:23

Днямі былі падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурса літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “Аўтограф – 2020”, які праводзіцца раз на два гады.

Як і на мінулым конкурсе, сёлета літаратурны клуб “Катарсіс” Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта зноў сярод лепшых літаратурных аб’яднанняў Беларусі. Пастаўлены своеасаблівы рэкорд клуба – адзінаццаць дыпломаў у розных намінацыях, з іх 4 першыя месцы. Гэта выдатны паказальнік творчай дзейнасці “Катарсіса” і талентаў маладых паэтаў і празаікаў ГрДМУ.

Такія вынікі далі падставу запрасіць кіраўніка клуба “Катарсіс” Варанца Віктар Іванавіча да ўдзелу ў тэлевізійнай перадачы “Бодрое утро”, дзе ён расказаў пра гісторыю стварэння клуба, яго цяперашняе жыццё, падзяліўся планамі на будучае. А неўзабаве ў газеце “Медыцынскі веснік” выйдзе артыкул, у якім выступілі непасрэдна і сябры “Катарсіса”.

Поспехаў вам, маладыя літаратары ГрДМУ!

Назад