Павышэнне кваліфікацыі ў... музеі
20 июня 2024 — 11:35

Цікава і карысна разнастаілі праграму курсаў павышэння кваліфікацыі на кафедры агульнай урачэбнай практыкі і паліклінічнай тэрапіі. Пасля заняткаў слухачы курсаў наведалі музей беларускай этнаграфіі ГрДМУ.
Прысутныя акунуліся ў захапляльны свет беларускай гісторыі, даведаліся шмат новага пра асаблівасці нацыянальнага арнаменту беларусаў, пазнаёміліся з прыладамі жыцця і быту жыхароў Гродзеншчыны, дакрануліся да легенд нашага музея. Было шмат пытанняў, каментарыяў.
На развітанне кожны пацёр падсвечнік 18-га стагоддзя, які, згодна паданню, зробіць ваш дзень абсалютна плённым і шчаслівым.