Суботнiк у Мураванцы
Традыцыйна вось ужо чацвёрты год сябры клуба «Валанцёр» медыка-псіхалагічнага факультэта прыязджаюць красавіцкімі днямі ў Мураванскі дом-інтэрнат псіханеўралагічнага профілю, каб разам з яго жыхарамі папрацаваць на суботніку.
Гэтым разам студэнты і пражываючыя, як кажуць, плячо ў плячо прыбіралі газоны і клумбы, дарожкі вакол інтэрната, чысцілі ад старога галля фруктовы сад. Добрай працы паспрыяла і сонечнае надвор’е. У якасці адпачынку прайшоў невялікі імправізаваны дзявочы футбольны матч. А на заканчэнні мерапрыемства прыехала палявая кухня, і ўсе ўдзельнікі суботніка паласаваліся сапраўднай салдацкай пярловай кашай са смажанымі каўбаскамі (якія, дарэчы, спансіраваў наш студэнцкі прафкам, за што асаблівае дзякуй яго старшыні Ф.Г. Гаджыевай) і чорнай гарбатай. На развітанне пражываючыя дома-інтэрната горача запрашалі студэнтаў часцей прыязджаць да іх у госці, на што атрымалі цвёрдае абяцанне.
Варанец В.І.,
намеснік дэканам медыка-псіхалагічнага факультэта па выхаваўчай рабоце.