Дзень роднай мовы
22 февраля 2018 — 13:00
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Да святкавання далучыўся і Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Сіламі сяброў літаратурнага клуба “Катарсіс” былі праведзены:
- конкурс эсэ “Мова мая беларуская” (пераможца Валько Мікіта);
- конкурс аўтарскага верша на беларускай мове (пераможца Лоўчая Алена);
- Вялікая дыктоўка (прынялі ўдзел 64 чалавекі);
- круглы стол на тэму “Што ў мове маёй роднай”.
Усе ўдзельнікі мерапрыемстваў яшчэ раз змаглі далучыцца да багацця беларускай мовы, зрабіць свой невялічкі ўклад у справу папулярызацыі роднага слова.
Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс” В.І.Варанец