У ГрДМУ адбылася традыцыйная дыктоўка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

Традыцыйная беларускамоўная дыктоўка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, адбылася сёння ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. У штогадовай акцыі прынялі ўдзел не толькі студэнты, але і выкладчыкі, і супрацоўнікі ўніверсітэта.
У гэтым годзе удзельнікі дыктоўкі пісалі тэкст «Беларусь – краіна-мара» паводле Уладзіміра Гусакова, акадэміка, Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вучонага ў галіне аграрнай эканомікі.
Каардынатар правядзення дыктоўкі, старшы выкладчык рускай і беларускай моў Аксана Сяргееўна Сняжыцкая, адзначыла, что абраны для дыктоўкі тэкст адпавядае сучаснаму стану краіны і, як спадзяюцца выкладчыкі кафедры, дапаможа не толькі яшчэ раз прачуць меладычнасць і прывабнасць беларускай мовы, але і задумацца аб тым, што для кожнага з нас значыць наша Радзіма.
Традыцыйна пасля напісання дыктоўцы тэкст выводзіцца на экран. Так кожны ўдзельнік сам можа ацаніць свае веды, праверыць, ці ёсць памылкі, і проста яшчэ раз атрымаць асалоду ад прыгажосці кожнага слова роднай мовы.
Матэрыял падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу
Фота: Таццяна Велёнда