Пресс-центр Новости

У ГрДМУ прайшла рэспубліканская беларускамоўная дыктоўка

21 февраля 2023 — 11:50

Традыцыйная рэспубліканская беларускамоўная дыктоўка была прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. У ёй прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта.

У гэтым годзе дыктоўка была прысвечана 65-годдзю з Дня стварэння Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Удзельнікі пісалі дыктоўку, прысвечаную юбілею ВНУ. У гэтым годзе гэта публіцыстычны тэкст, а яго аўтар – прафесар ГрДМУ Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі.

– У рэспубліканскай беларускамоўнай дыктоўцы Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт прымае ўдзел штогод. Колькасць удзельнікаў з кожным годам расце: мінімальны ўдзел у дыктоўцы  – 15 чалавек, а максімальны каля 120, – распавёў каардынатар правядзення дыктоўкі, старшы выкладчык рускай і беларускай моў Віктар Іванавіч Варанец.  – Пасля напісання тэкст выводзіцца на экран і кожны ўдзельнік сам правярае колькасць памылак, калі такія ёсць. Мэта гэтага мерапрыемства заключаеца ў тым, как не паставіць нейкую асабістую адзнаку, галоўны пасыл –праверыць свае веды.

Як кажа Віктар Іванавіч, такія маштабныя адукацыйныя мерапрыемствы яшчэ раз нагадваюць аб любові да сваёй мовы. I, напрыклад, літаратурны клуб «Катарсіс» чатыры разы на год робiць тэматычныя мерапрыемства.

– Мы летась праводзілі «Літрэкс-22», у якім прынялі ўдзел пяць студэнцкіх каманд, гэта амаль 100 чалавек. Гэта быў такі квэст, дзе ўдзельнікі змагаліся паміж сабой за глыбокія веды. Два гады таму рабілі «брадзілку» па ўніверсітэту, дзе заданні былі звязаныя з беларускай культурай, гісторыяй, літаратурай і трэба было знайсці па апісаннях прадметы або кнігі. Такі фармат вельмі спадабаўся студэнтам, і ўдзел у ім прынялі амаль 120 чалавек, – кажа Віктар Іванавіч.

Вялікія планы ў клуба і на юбілейны год. Аб некаторых з іх нам распавёў Віктар Іванавіч. Плануецца выпуск ужо 5 літаратурнага зборніка клуба «Катарсіс». Па словах кіраўніка – гэта будзе фундаментальная рэч. Таксама сёлета выйшла абноўленая беларускамоўная версія афіцыйнага сайта ГрДМУ. Дарэчы, удзел у карпатлівай працы прынялі і супрацоўнікі аддзела па сувязях з грамадскасцю. Яшчэ ў планах – правядзенне другога «Літрэкса», яшчэ больш масавага і цікавага.

Цікава, што аб дзейнасці літаратурнага клуба «Катарсіс» ведаюць і за межамі нашай Альма Матэр. За дапамогай да іх звяртаюцца маладыя аўтары з іншых ВНУ вобласці і навучэнцы каледжаў. Акрамя таго аўтары з усёй рэспублікі прымаюць удзел у літаратурным конкурсе, які праводзіць «Катарсіс».

У рэспубліканскай беларускамоўнай дыктоўцы сёння ўдзельнічала і Дар'я Сарокіна – студэнтка першага курса лячэбнага факультэта. Як распавяла дзяўчына, на прапанову прыняць удзел у дыктоўцы пагадзілася адразу. Дар'я лічыць, што такія мерапрыемствы вельмі цікавыя і адначасова важныя. Бо можна праверыць свае веды і правесці час з карысцю.

 

Матэрыял падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу

Фота: Таццяна Велёнда

 

Назад