Пресс-центр Новости

Віншаванне жанчынам ГрДМУ!

04 марта 2021 — 11:40

Дарагія прадстаўніцы лепшай паловы чалавецтва, нашы мілыя жанчыны ГрДМУ!

Літаратурны клуб “Катарсіс” шчыра віншуе вас з самым мілым і рамантычным святам 8 Сакавіка! Вы ўсе прыгожыя і таямнічыя, непрадказальныя і абаяльныя, мілыя і чулыя. І надалей упрыгожвайце наша жыццё сваёй прысутнасцю ў ім!

 

 

ЖАНЧЫНАМ ГрДМУ

 

Няма удалага больш чыну,

Пра што і сведчыць Запавет.

Калі нам Бог стварыў жанчыну

І адпусціў у белы свет.

 

І заквітнелі сотні красак,

Ў нябёсах сонца узышло.

І гэты свет стаў светам казак,

Ўсё забруіла, зажыло!

 

Бо ўсе жанчыны – гэта феі,

Іх толькі трэба абудзіць –

І закіпяць вакол падзеі,

І будзе ўсё спяваць і жыць!

 

Бо не кахаць вас немагчыма.

Вы ў нашых сэрцах і вачах.

І вас, каханых, ўсе мужчыны,

Насіць гатовы на руках.

 

Здароўя вам, кахання, шчасця.

І не было каб горкіх слёз.

Няхай абмінуць ўсе напасці,

Заўжды ласкавым будзе лёс!

 Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс” В.І.Варанец

 

Назад