Пресс-центр Новости

Выпуск літаратурнай гасцёўні клуба “Катарсіс”, прысвечаны 65-годдзю Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

25 января 2023 — 11:26

І зноў добры дзень, шаноўныя сябры! Сёння мы размяшчаем трэці выпуск літаратурнай гасцёўні клуба “Катарсіс”, прысвечаны 65-годдзю Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. На ваш суд выносяцца ажно тры розныя літаратурныя жанры як новых аўтараў, так і ўжо знаёмых вам па папярэдніх выпусках. У класічнай паэзіі гэтым разам дамінуе мужчынская лірыка.

Валянцін Аляксеенка ў досыць эмацыйна скупой форме, крыху нават публіцыстычнай, распавядае аб адвечнай тэме кахання. Такая чыста “мужчынская” перадача эмацыянальнага стану закаханага чалавека.

Філасафічнасцю, своеасаблівым бачаннем сэнсу жыцця, кахання, месца асобы ў гэтым свеце вылучаецца верш Андрэя Дарожкіна.

А вось прадстаўніцу прыгожай паловы чалавецтва Лізавету Шымчук больш хвалююць пытанні існасці існавання чалавека, праблемы нашага прызначэння ў жыцці, правільнасці абраных намі шляхоў жыцця.

Новы для многіх чытачоў жанр сёння дэманструе Мікіта Валько. Гэта вершы ў прозе. Бессмяротныя карціны ван Гога сталі для Мікіты крыніцай натхнення, адпраўной кропкай роздуму паэта ад жыцці, паняцця “прыгожае і вечнае”. Думаю, кожны чытач, прагледзеўшы рэпрадукцыі і прачытаўшы верш, зможа дапоўніць яго і сваімі думкамі.

Раздзел прозы нам прадстаўляе Анжаліка Ярмантовіч. Гэта апавяданне, дзе цесна перапляліся папулярны зараз жанр фэнтэзі і элементы класічнага рэалізму. Наколькі ўдала – кожны вырашыць для сябе сам. Прыемнага ўсім чытання!

Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс”В.І. Варанец

 

Назад