Пресс-центр Новости

XXXI Дзень беларускага пісьменства

30 августа 2024 — 15:11

XXXI Дзень беларускага пісьменства адбудзецца ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці з 31 жніўня па 1 верасня 2024 года.

Асноўная ідэя свята: захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, папулярызацыя нацыянальных культурных традыцый, падтрымка беларускай літаратуры і кнігавыдання.

Гасцей свята чакае насычаная праграма розных мерапрыемстваў, сярод якіх: работа інтэрактыўных пляцовак, Фестываль кнігі і прэсы, навукова-практычная канферэнцыя, сустрэчы з пісьменнікамі Беларусі, урачыстае адкрыццё і закрыццё свята, інш. Поўная праграма мерапрыемстваў змешчана на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 

Традыцыйна ў рамках свята будуць арганізаваны мерапрыемствы з удзелам дзяцей і моладзі ўстаноў адукацыі краіны.

Адным з такіх цікавых мерапрыемстваў стане правядзенне літаратурнай пляцоўкі музеяў устаноў адукацыі «Мой край – мой гонар». Юныя экскурсаводы музеяў устаноў адукацыі ў інтэрактыўнай форме прэзентуюць творчасць пісьменнікаў і паэтаў Беларусі праз дэманстрацыю музейных прадметаў, якія адлюстроўваюць іх багаты жыццёвы і творчы шлях.

На працягу двюх дзён госці свята змогуць пазнаёміцца з літаратурнымі музеямі Брэсцкай, Мінскай, Гродзенскай абласцей і г. Мінска.

На літаратурнай пляцоўцы будуць прадстаўлены шэраг тэматычных экспазіцый:

экспазіцыя «Жывуць успаміны над берагам Піны» народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці;

экспазіцыя «Усё для Бацькаўшчыны мілай» літаратурнага музея Янкі Купалы ДУА «Сеніцкая сярэдняя школа імя Я.Купалы» Мінскага раёна Мінскай вобласці;

экспазіцыя «Вядомы і невядомы Пімен Панчанка» народнага літаратурнага музея Пімена Панчанкі ДУА «Сярэдняя школа № 199 г. Мінска імя Пімена Панчанкі»;

экспазіцыя «Прыедзь у край мой ціхі…» народнага літаратурнага музея Яўгеніі Янішчыц ДУА «Парэцкая базавая школа імя Яўгеніі Янішчыц» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці;

экспазіцыя «Яго напевам выслаўлены лёс» народнага літаратурна-краязнаўчага музея імя Валянціна Паўлавіча Таўлая ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Баранавічы» Брэсцкай вобласці;

экспазіцыя «Майстар беларускага слова – Кандрат Крапіва» літаратурнага музея iмя Кандрата Крапiвы ДУА «Уздзенская сярэдняя школа імя К.К.Крапівы»;

экспазіцыя «Пісьменнікі Салігоршчыны» народнага літаратурнага музея ДУА «Краснаслабодская сярэдняя школа Салігорскага раёна» Мінскай вобласці;

экспазіцыя «Слонімшчына – крыніца натхнення» літаратурна-этнаграфічнага музея ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Слоніма» Гродзенскай вобласці.

Літаратурная пляцоўка будзе працаваць 31 жніўня з 11.00 да 20.00, 1 верасня з 11.00 да 14.00.

Урачыстае адкрыццё ΧΧΧI Дня беларускай пісьменнасці адбудецца ў 20.00 31 жніўня.

 

Назад