З Новым годам!!!
![](/ru/files/news/image/1600/0/1640768311.jpg)
Шаноўныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта!
Літаратурны клуб “Катарсіс” і валанцёрскі цэнтр “Cardis” віншуюць вас з надыходзячым Новым годам і шчыра жадаюць моцнага, трывалага здароўя, бясконцага дабрабыту і неўміручага аптымізму!
НОВЫ ГОД!
Закруцілася мяцель,
Напаўняе шчасцем грудзі,
Снегам выслана пасцель –
Патанаеш ў белым цудзе!
Ах, свавольніца-зіма,
На забавы так багата.
Як гасцінная кума,
Запрашае ўсіх на свята.
Льюцца смех і весялосць,
Зіхацяць каханнем вочы.
Кожны стрэчны – лепшы госць,
Не забыць чароўнай ночы!
Каб ў Новым годзе змог
Кожны выканаць жаданні.
Хай спрыяе ўсім вам Бог –
Шчасця, моцы, шанцавання!
Варанец Віктар