Пресс-центр Новости

З Новым годам!

28 декабря 2020 — 14:25

Новы год

 

Ў танцы круцяцца сняжынкі,

Ладзяць дружны карагод.

Рады хлопцы і дзяўчынкі:

Хутка, хутка Новы год!

Мы усе ў чаканні цудаў:

Каб прынёс нам Дзед Мароз

Дабрабыту на два пуды,

І здароўя цэлы воз.

Будзе смеху, весялосці,

І сустрэчаў, і прыгод.

Завітаюць ў хату госці.

Гэта ж, людцы, Новы год!

Хай трапешчуць магазіны,

Не патрэбны валідол.

Аліўе і мандарыны

Упрыгожаць кожны стол!

Хай багатым год той будзе!

Ад праблем каб засцярог.

Шчасця вам, здароўя, людзі!

Дапаможа ўсім нам Бог!

 

Кіраўнік літаратурнага клуба “Катарсіс” Варанец Віктар

Назад