Студентам Студенческая жизнь Волонтерский центр Cardis Новости отрядов

Дапаможам разам! Валанцёрскі цэнтр "Cardis" аб'яўляе збор канцылярскіх прылад

18 августа 2022 — 08:42

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Неўзабаве надыдзе 1 верасня, калі ўсе школьнікі Беларусі сядуць за парты. На жаль, многія выхаванцы дзіцячых дамоў, інтэрнатаў, дзеці маламаёмасных бацькоў не маюць магчымасці ў поўным аб'ёме набыць канцылярскія прылады.

Чаму б ім не дапамагчы? Купляючы сабе, сваім дзецям сшыткі, ручкі, алоўкі, купіце, калі ласка, адну адзінку для іх і ахвяруйце гэтым дзецям. Неўзабаве у фае галоўнага корпуса будзе стаяць скрыня для дабрачынных ахвяраванняў. Давайце зробім 1 верасня святам для ўсіх! Дзякуй!

Кіраўнік валанцёрскага цэнтра "Cardis" В.І.Варанец

 

Назад