Музей беларускай этнаграфіі: ўзаемныя візіты і мерапрыемствы
Дні беларускай мовы Гродзенскі каледж тэхнікі, тэхналогіі і дызайну вырашыў пачаць з наведвання музея беларускай этнаграфіі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. У ходзе экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з прадметамі быту жыхароў Гродзеншчыны, багата даведаліся пра гісторыю апрацоўкі льну, ганчарную справу, адкрылі для сябе зместавыя таямніцы беларускай вышыванкі.
Дарэчы, усяго за 2023 год музей наведалі больш за паўтысячы экскурсантаў. Гэта студэнты нашага ўніверсітэт, навучэнцы гродзенских каледжаў, госцІ ГрДМУ.
Таксама ў сценах музея былі праведзены прэзентацыі новога літаратурнага зборніка “Глыток натхнення”, клуба “Катарсіс” ў рамках абласнога конкурса “Грані творчасці”, шэраг мерапрыемстваў валанцёрскага цэнтра “Cardis”.